https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Свіныя рулеты


СВІНЫ   РУЛЕТ

Поўкілаграма свежага сала, столькі ж шынкі і кілаграм нятлустай свініны, абодва вухі парсюка крышаць на дробныя кавалкі, дадаюць 50 грамаў цыбулі, зубкі два часнаку, 8-10 грамаў простага перцу, 50 грамаў солі, па 3-5 грамаў базілікі і чабору, а калі хто любіць маяран - і яго таксама.

Сумесь добра размешваюць, шчыльна начыняюць ёю страўнік маладога парсюка, моцна завязваюць абодва яго канцы і кладуць у рондаль, дзе ўжо наліта вада напалам з воцатам, а таксама ёсць некалькі лаўровых лістоу, гваздзіка. Ўсе вараць гадзін колькі. Потым рулет дастаюць, кладуць пад гнёт, каб спляскаўся.
 
Падаюць на стол астуджаным і нарэзаным на кавалкі. Калі трымаць яго ў воцаце з вострымі прыправамі і пад шчыльнай накрыўкай, ён можа некаторы час захоўвацца.
 
 
РУЛЕТ  3  ПАРАСЯЦІНЫ

Апарваюць і чысцяць тлустае парася, адразаюць галоўку і ногі, дастаюць з сярэдзіны косткі, а ўнутр кладуць фарш слаямі таўшчынёй у паўцалі: тонкія скібачкі салёнага мяса й шынкі, крутых яек, а хто хоча - карнішонаў, разрэзаных напалам, марынаваных струкоў фасолі і г.д.
Скручваюць парасяціну ў даўжыню, загортваюць у сурвэткі і моцна звязваюць. Вараць гадзіны дзве у вадзе напалам з воцатам, калі ён слабы, а калі моцны, дык ліюць яго адну трэць ці чвэрць. Абавязкова сочаць, каб вада была даволі кіслай.

Як рулет адразу падаюць на стол, яго абкладваюць гарнірам з жэле да якога для смаку дадаюць (гатуючы рулет) вантробы і косткі парасяці, лапаткі цяляці, агародніну, карэнне, а таксама трохі віна і накрышаны лімон.

Калі ж збіраюцца доўга захоўваць, тады проста вараць рулет у кіслай (ад воцату) вадзе з гароднінай. Потым, астуджаны заліваюць у пасудзіне, дзе ён будзе кансервавацца, воцатам, што гатаваўся з вострымі прыправамі, і прыціскаюць накрыўкай з каменем.
 
Фарш для рулета робяць такі самы, як для свіной галавы. Заліўное ачышчаюць гэтак жа.


 

Кoличество переходов на страницу: 1566