https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Шлюбная ноч


Каб маладыя адсвяткавалі залаты юбілей

Пасля заканчэння ўсіх рытуальных дзеянняў да стала маладых падыходзіла маці жаніха, рассцілала на стале той ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме падчас шлюбу. Затым выцірала сурвэткай талеркі, лыжкі, фужэры, якімі карысталіся маладыя, і складвала іх на ручнік. Пасля гэтага здымала "кветкі" жаніха і нявесты, пераплятала іх паміж сабой і таксама клала на ручнік. Сюды ж клалі вянчальныя свечкі і тую частку каравая, якой надарылі маладых. гэту абрадавую "спадчыну" клалі ў шафу (куфэрак, куфар) і ніколі ў жыцці не развязвалі, лічачы знакам шчаслівага сямейнага жыцця.

Пасля гэтага жаніх і нявеста, а таксама моладзь, пакідалі вяселле.

"Сваё вяселле" пачыналі гуляць прадстаўнікі сярэдняга і старэйшага пакалення: з ліку гасцей выбіралі пару пажылых людзей, пераапраналі іх у "жаніха" і "нявесту" і да позняй ночы спявалі, танчылі...

Першая шлюбная ноч


Рыхтаваць шлюбны ложак для маладых павінна была або родная, або хросная маці жаніха. шлюбная ноч абавязкова праходзіла ў хаце жаніха.

Нікога і ні па якой прычыне (у тым ліку самых блізкіх сваякоў) не пускалі ў пакой, дзе будзе праходзіць першая шлюбная ноч маладых. Перш чым маладыя застануцца ў пакоі адны, камусьці з бацькоў варта тройчы крыжападобна апырскаць пакой і ложак асвячонай вадой.

У якасці абярэга ад уздзеянняў нядобразычліўцаў, якія жадалі пасварыць маладых, маці аб'яўляла, што маладыя будуць спаць у пакоі, рыхтавала ложак, выхвалялася пярынай, але, калі прыходзіў час шлюбнай ночы, яна ціха адводзіла маладых зусім у іншае месца, пра які ніхто нават і не здагадваўся.

Аксана Катовіч, Янка Крук.
Звязда



 

Кoличество переходов на страницу: 2084


Комментарии