https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Блаславенне маладых


Калі жаніх і яго сябры прыязджалі да нявесты, то яе дружына не пускала іх на двор. Паміж гасцямі жаніха і нявесты адбывалася барацьба, затым ішоў торг. Ад дружыны маладога патрабавалі «падарожны ліст» ці «падарожную грамату» і толькі пасля атрымання выку пу пускалі на двор.

Тут жаніха сустракалі бацькі нявесты, вялі яго ў хату, цешча абвязвала будучага зяця поясам, ён ей нізка кланяўся. Ў доме нявесты старшаму шаферу жаніха прыходзілася плаціць разнастайныя выкупы: за месца для маладога каля маладой, на якім звычайна сядзеў яе малодшы брат, за ўпрыгожванне шапкі жаніха і г. д. Шаферкі прышывалі ці прышпільвалі папяровыя кветкі да адзення шафераў, за што тыя давалі дзяўчатам падарункі.

Пасля прыезду жаніха ў хаце нявесты выконваўся абрад блаславення маладых (часам толькі нявесты) на ўстулленне ў шлюб. Вясельнымі песнямі, што выконвалі ў дадзены момант, выклікаліся бацька, маці, іншыя сваякі, якія падыходзілі да маладых, жадалі ім шчасця, здароўя, доўгага веку, кахання.

У заходнім Палессі жаніх і нявеста абыходзілі тры разы стол, цалавалі хлеб, за сталом сядзелі бацькі і бласлаўлялі іх. Нявеста перад вянчаннем насыпала столькі зярнят ячменю ў свой чаравік, колькі хацела мець у будучым шлюбе дзяцей. Каб засцерагчы ад уздзеяння чараунікоў і ад урокаў, нявесту абвязвалі зялёнай ці чырвонай суконнай ніткай, на канцы якой прымацоўвалі хлеб, соль, часнок.

Выходзячы з хаты, нявеста не павінна была азірацца, каб не вярнуцца сюды ў хуткім часе ўдавой .

 

Кoличество переходов на страницу: 1318


Комментарии