https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лазня


З даўніх часоў славяне будавалі невялікія драўляныя пабудовы для мыцця — лазні. Паводле народных павер'яў, лазня — неабходнае ў сялянскім быце ачышчальнае і аздараўленчае месца адначасова, — стала прытулкам дэманічных істот. Гэта можна патлумачыць тым, што ў лазні сустракаюцца дзве прыродныя стыхіі — вада і агонь.

Лазню лічылі нежылой прасторай, таму сюды ніколі не прыносілі абразоў, свечак, хлебную дзяжу і іншыя прадметы, якія былі ў хаце. Часцей за ўсё лазню ставілі на ўскрайку сядзібы, на памежку паміж сваім дваром і суседскім. А пры добрых суседскіх адносінах лазню маглі збудаваць, як кажуць, "на дваіх" (г. зн. на дзве, а то і тры сям'і.)

*  Разам з тым, у лазні заўсёды падтрымлівалі чысціню і парадак, бо ў ёй даводзілася не толькі мыцца, але і выконваць некаторыя сямейна-родавыя абрады — напрыклад, прымаць роды, "правіць" народжанае дзіця. У дзявочы вечар перад вяселлем нявесту таксама прыводзілі ў лазню. А яшчэ тут варажылі, лячылі хворых.

 * Лазнік — дух лазні, у беларускіх вераваннях лічыўся найбольш злосным і шкодным сярод астатніх хатніх і сядзібных духаў. Верылі, што лазнік абавязкова пакарае калецтвам або хваробай таго, хто будзе мыцца і парыцца пасля поўначы. Каб задобрыць лазніка, прыносілі пачастункі (хлеб, соль, цукар, закопвалі пад парогам лазні чорных пеўня або курыцу), стараліся ў лазні не працаваць.

Напрыклад, гаварылі, што лазнік вельмі не любіць, калі ў лазні апрацоўваюць лён і падлогу засыпаюць кастрыцай. У такім выпадку лазнік збяжыць, а сама лазня згарыць або разваліцца. Калі дамавіка запрашалі ў новую хату, то лазніка — ніколі.

У адносінах да лазні ў культуры славянскага народа было выпрацавана шмат правілаў, парушаць якія катэгарычна забаранялася.

 * Лічылася, што непаважлівыя адносіны да самой лазні і да яго духа — лазніка — адмоўна адаб'юцца на здароўі ўсіх членаў сям'і.

 * Перад уваходам у лазню абавязкова хрысціліся.

 * Пры ўваходзе ў лазню прасілі ў гаспадара-лазніка дазволу папарыцца — палепшыць здароўе, а калі выходзілі — дзякавалі: "Табе, лазенька, на стаянне, а нам на здароўе".

  * У лазні забаранялася гучна размаўляць, спяваць, сварыцца.

  * У лазню не ўносілі крыжы і іконы.

  * Не хадзілі ў лазню ў святочныя ("святыя") дні.

  * На месцы былой (зруйнаванай, разбуранай) лазні ніколі не будавалі хату.

  * Забаранялася ўваходзіць у лазню з "трэцяй" парай: нашы продкі былі ўпэўнены, што ў гэты час парыўся сам лазнік.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда

 

Кoличество переходов на страницу: 1114


Комментарии