https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аўторак


Аўторак, у супрацьлегласць панядзелку, лічыцца адным са спрыяльных дзён для пачатку разнастайных сямейных і сельскагаспадарчых спраў.

Па-першае, аўторак, як і чацвер, — так званыя "мужчынскія", а таму шчаслівыя дні. Па-другое, аўторак нясе ў сваім парадкавым нумары лічбу два — цотны лік, што ва ўсходнеславянскай традыцыі заўсёды адпавядала станоўчым якасцям. Між іншым, паўднёвыя і заходнія славяне, наадварот, лічылі аўторак "кепскім", "дрэнным" днём, днём "мерцвякоў".

Усходнія славяне лічылі аўторак станоўчым днём: распачыналі ворыва або зажынкі; будаўніцтва хаты; саджалі птушку на яйкі. Парны пачатак, закладзены ў сімволіцы назвы гэтага дня, стаў падставай таго, што аўторак лічылі адным з лепшых дзён для сватаўства — ніколі "гарбуза ў рукі" не атрымаеш.

Аўторак станоўча ўплываў на лячэнне некаторых хвароб. Нават у самой замове ад пасляродавай гарачкі і супраць выкідышаў ёсць зварот да "святога аўторка": "Залатнік замаўляю, Божую Мацер прызываю, святы аўторак, ранняя зара — добрая пара..." .

Разам з тым, за аўторкам быў замацаваны цэлы шэраг побытавых і абрадавых абмежаванняў: не пазычаць грошы; не браць шлюб. Лічылася, хто ў гэты дзень ажэніцца, доўгі час разам не пражыве; кароткі век напаткае і дзяцей, народжаных у такіх сем'ях. У аўторак — з-за таго, што ў назве ёсць літара "р", не садзілі гародніны, не білі жывёлу і птушку на мяса, бо лічылі, што зробленае не пойдзе на карысць — паядуць чарвякі.

Аксана Катовіч, Янка Крук.
Звязда



 

Кoличество переходов на страницу: 1101


Комментарии