https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Панядзелак


Панядзелак — адзін з самых складаных дзён тыдня. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян за ім устойліва замацавалася характарыстыка неспрыяльнага дня.

Першы, або пачатак, мадэляваў, у значнай ступені прадвызначаў развіццё падзей як на адзін дзень, так і на ўвесь тыдзень, месяц, год ці нават усё жыццё. Народная мудрасць даволі безапеляцыйна падводзіць вынікі: "Не пашанцавала з раніцы, не пашэнціць і вечарам".

За панядзелкам замацавалася вызначальная рыса "цяжкі", у сэнсе "бесперспектыўны", "неспрыяльны" для распачынання важных спраў. У традыцыйнай культуры славян гэтым эпітэтам пазначаны яшчэ толькі адзін суб'ект культуры — чалавек з "цяжкай" рукой, якому нельга было засяваць, купляць карову ці парасят, быць сватам, нават наліваць чарку гарэлкі — усё пойдзе прахам: насенне не прарасце, жывёла не будзе гадавацца, заручыны не ўдадуцца, гарэлка "колам" стане.

"У панядзелак работы не пачынай і ў дарогу не выязджай" — негатыўнае стаўленне да гэтага дня з'явілася падставай цэлага шэрагу забарон, якія датычыліся гаспадарчай дзейнасці чалавека і яго паводзін. У панядзелак не пачыналі вяселле, улазіны, не здзяйснялі куплю-продаж; не пазычалі грошы; не саджалі лён і капусту; не садзілі птушку на яйкі — будуць адны пеўнікі.

У характарыстыцы панядзелка ёсць і станоўчыя моманты. Разлічваючы на магію "першага", некаторыя гаспадыні сеялі ў панядзелак фасолю, гарбузы і агуркі: "Першы дэнь — першыя й гурочкі, не будэ пустацвету".

Менавіта за тое, што панядзелак стаў першым днём тыдня, з яго часцей за ўсё пачыналіся святочныя тыдні: Масленічны, Велікодны, Русальны (Духаў дзень) і інш. Шыльным, Шылаватым панядзелкам пачынаўся Перадвелікодны пост.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда



 

Кoличество переходов на страницу: 1155


Комментарии