https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзень Герояў


27 лістапада на Беларусі неафіцыйна адзначаецца Дзень Герояў - свята ў гонар Слуцкага збройнага чыну 1920 г.

У канцы савецка-польскай вайны 1919-1920 г.г., 27 лістапада збройныя атрады беларускай інтэлігенцыі і сялянства, сфармаваныя на Случчыне, выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі супраць палітыкі "ваеннага камунізму".

Змагары за незалежнасць Беларусі ўтрымлівалі тэрыторыю, непадкантрольную бальшавікам, да канца снежня 1920 года.

Узначальваў паўстанне нацыянальны камітэт у г. Слуцку.

27 лістапада 2007 г. ў Курапатах, на ўскраіне Менска, усталяваны мемарыяльны крыж героям Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г.

Удзельнікі адкрыцця, якое прайшло пад бел-чырвона-белым сцягам, запалілі свечкі, ўсклалі кветкі да мемарыяльнага крыжа і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць больш як 10 000 прадстаўнікоў інтэлігенцыі і сялянства Слуцкага павета, якія з 27 лістапада па 31 снежня 1920г. вялі баі з праўзыходнымі па колькасці і ўзбраенню часткамі Чырвонага Войска пад лозунгам "Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў!", адстойваючы ідэалы і незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.


 

Кoличество переходов на страницу: 3843


Комментарии