https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Усе работнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў будуць пераведзены на кантрактную форму найму


Новы дэкрэт прэзідэнта робіць больш жорсткім працоўнае права для работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў

Гэта прадугледжана дэкрэтам № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці", які падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Згодна з дакументам, датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з ініцыятывы работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракта можа быць абскарджана старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта.

Дэкрэт прадугледжвае, што згодна з указам прэзідэнта № 529 "Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" ад 18 кастрычніка 2007 года работнікам дрэваапрацоўчай галіны павінна аказвацца дзяржаўная падтрымка па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі іх вытворчасцяў.

У сувязі з гэтым работнікі названых прадпрыемстваў, апрача прадугледжанай кантрактам зарплаты, павінны атрымліваць штомесячныя грашовыя выплаты. Іх памер прадпрыемствы вызначаюць самастойна, зыходзячы са сваіх фінансавых магчымасцяў.

"У выпадку парушэння работнікамі сваіх працоўных абавязкаў і звальнення за вінаватыя дзеянні сума атрыманай імі за перыяд працы штомесячнай грашовай выплаты падлягае вяртанню", — паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Пры невяртанні гэтых выплат былымі работнікамі спагнанне гэтых сродкаў будзе ажыццяўляцца паводле рашэння суда з іх працоўнага заработку па новым месцы працы. Асобы, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах, падлягаюць уладкаванню на ранейшае месца працы з наступным утрыманнем раней выплачаных грашовых сродкаў з іх заработнай платы", — зазначаецца ў паведамленні.

Аналагічны прававы рэжым прадугледжаны дэкрэтам у дачыненні да работнікаў генеральных падрадных арганізацый і праекціроўшчыкаў, якія бяруць удзел у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Апрача таго, дэкрэт прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за парушэнне падрадчыкам (субпадрадчыкам, праектнай арганізацыяй) тэрмінаў выканання работ па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у выглядзе накладання штрафу на службовую асобу ад 10 да 100 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — ад 50 да 500 базавых велічыняў (базавая велічыня зараз складае 100 тысяч рублёў).

Як паведамляе прэс-служба, "дакумент прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання мер дзяржаўнай падтрымкі падчас рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці, умацавання працоўнай дысцыпліны і матэрыяльнага стымулявання работнікаў".

Нагадаем, 30 лістапада Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання дрэваапрацоўчага ААТ "Барысаўдрэў" распарадзіўся распрацаваць дэкрэт, які забараняе работнікам галіны звальняцца з 1 снежня да завяршэння мадэрнізацыі вытворчасцяў.

Абурыўшыся тым, як марудна рэалізуецца інвестпраект па рэканструкцыі вытворчасці "Барысаўдрэва", ён заявіў: "Падрыхтуйце дэкрэт, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Да заканчэння мадэрнізацыі і рэканструкцыі забараняецца звальненне работнікаў. Работнік не можа звольніцца з прадпрыемства без дазволу кіраўніка. Адпусціць — няхай ідзе, не адпусціць — павінен працаваць. За парушэнне — на прымусовыя работы".

"Майце на ўвазе, — папярэдзіў Лукашэнка, — нас пачнуць яшчэ больш папракаць у "дыктатуры", што мы людзей прымушаем, забараняем звальняць, — адзначыў Лукашэнка. — Скажу, каб людзі ведалі: вам, кіраўнікам, прыйдзецца ў першым квартале наступнага года на гэтых прадпрыемствах усім, каго вы будзеце тут трымаць, забараніўшы звальняць, давесці зарплату да 400—500 долараў". "Тады людзі скажуць: прэзідэнт прыняў рашэнне, прымусіў тут працаваць, але — нармальная заработная плата, яна амаль у два разы вырасце ў параўнанні з цяперашняй", — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2012


 

Кoличество переходов на страницу: 1015


Комментарии